Віцэ-прэм'ер Калінін прапануе будаваць не асобныя дамы, а толькі кварталы

27.10.2016 / 11:03

Беларусі трэба адмовіцца ад будаўніцтва адзіночных жылых дамоў і пераходзіць да стварэння камфортных кварталаў жылога асяроддзя. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае БелТА.

Трэба забараніць будаўніцтва адасобленых дамоў. Нам трэба ўзводзіць цэлыя кварталы жылога асяроддзя, дзе жыхарам будзе камфортна і зручна. Там павінен быць дзіцячы садок, малыя архітэктурныя формы, спартыўныя пляцоўкі. І, наадварот, не павінна быць транспарту, яго трэба сканцэнтраваць па перыметры. Такім чынам унутры жылога квартала ствараецца бяспека. Да таго ж дадзеная тэрыторыя на працягу як мінімум 5 гадоў павінна ўтрымлівацца забудоўшчыкамі дадзенага аб'екта. Ён пабудаваў і некалькі гадоў эксплуатуе, адказвае пры гэтым перад жыхарамі за якасць», — адзначыў Анатоль Калінін.

Nashaniva.com