Ад лістапада беларускі рубель яшчэ мацней прывяжуць да расійскай валюты

28.10.2016 / 16:55

Нацбанк паведаміў, што з 1 лістапада будзе зменены прынцып фарміравання валютнага кошыка.

Доля расійскага рубля складзе 50%, даляр — 30%, еўра — 20%.

Гэта азначае, што беларускі рубель будзе мацней прывязаны да расійскай валюты.

«Дадзенае рашэнне прынята ў рамках стратэгіі паэтапнага збліжэння ўдзельнай вагі расійскага рубля ў кошыку замежных валют і долі Расіі ў знешнегандлёвым абароце Беларусі, якая складае каля 50%», — гаворыцца ў паведамленні.

На дадзены момант прапорцыі вылічваюцца ў наступных долях: расійскі рубель — 40%, даляр і еўра — па 30%. Раней між гэтымі трыма валютамі быў зафіксаваны парытэт — па 33%.

БЮ