У Мінску на час канікул адмененыя аўтобусы №№188 і 196

31.10.2016 / 16:41

У Мінску ў сувязі з восеньскімі школьнымі канікуламі праца аўтобусаў маршрутаў № 188 і 196 адмененая, паведамілі ў ГП «Мінсктранс».

Часовая адмена маршрутаў прадугледжваецца з 31 кастрычніка па 4 лістапада, удакладнілі на прадпрыемстве.