Пуцін тэрмінова выводзіць Расію з пагаднення пра Гаагскі трыбунал

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне аб выхадзе Расіі з Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда.

16.11.2016 / 14:05

Адпаведнае распараджэнне апублікавана на партале прававой інфармацыі.

Дакумент быў падпісаны 16 лістапада. Нагадаем, напярэдадні ў справаздачы пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе сітуацыя ў Крыме прыраўноўваецца да міжнароднага ўзброенага канфлікту.

Рымскі статут быў падпісаны ў 1998 годзе, на ім грунтуецца Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, які яшчэ часта неафіцыйна называюць Гаагскім трыбуналам. 

Міжнародны крымінальны суд — прававы інстытут, у кампетэнцыю якога ўваходзіць пераслед асоб, адказных за генацыд, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці. Заснаваны на аснове Рымскага статута, прынятага ў 1998 годзе. Існуе ад ліпеня 2002 года.