Былы варатар моладзевай зборнай Беларусі пра свой расійскі пашпарт: «Паступіў непрыгожа. Сорамна»

17.11.2016 / 09:29

Беларускі варатар Ілля Гаўрылаў, колішні гулец моладзевай зборнай краіны, даў інтэрв'ю «Прэсболу».

— Які ў цябе цяпер пашпарт?

— Ой, тут усё складана… Расійскі. У Беларусі ў мяне від на жыхарства. Калі гуляў у «Маскве», паслухаў людзей, якія раілі зрабіць пашпарт. Трошкі непрыгожа атрымалася ў адносінах да беларускай федэрацыі. Шкадую пра гэта. Але мне тады дваццаць з лішнім гадоў было. Калі пераходзіў у салігорскі «Шахцёр», у федэрацыі не пайшлі мне насустрач, заявілі як легіянера. Хоць усе ведаюць, што я свой, выступаў за маладзёжную зборную. Ні на каго не злы, акрамя сябе, усё разумею. Паступіў непрыгожа. Сорамна. Хачу папрасіць прабачэння за сваю маладосць.

Я задаўся мэтай паспрабаваць сябе ў зборнай Расіі. Падаў дакументы ў ФІФА. Паўгода чакаў адказу. Але там сказалі, што футбольнае грамадзянства памяняць не магу. Таму што, калі гуляў за моладзевую зборную Беларусі, не меў расейскага грамадзянства.

— Ты сапраўды разлічваў патрапіць у зборную Расіі?

— Калі гуляў у «Маскве», былі добрыя перспектывы… Тады думаў пра тое, каб стаць добрым футбалістам па расійскіх мерках, зайграць на ўзроўні зборных. Атрымалася як атрымалася.