Лукашэнка да Ананіч: «Лілія, ты руская?»

17.11.2016 / 12:49

«Нейкія блогеры пішуць, што ў нас ідзе «мяккая беларусізацыя». А што ў нас, «анямечванне» павінна быць? У нас палова ўрада — гэта рускія. Лілія, ты па-мойму руская? Не? Ужо беларуска», — пытаўся Аляксандр Лукашэнка ў міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ.

Ананіч (у дзявоцтве Яцэвіч) паходзіць з Барысаўскага раёна. Яе бацька, Станіслаў Іосіфавіч, працаваў дырэктарам школы. Ён быў каталіком, прыехаў на Барысаўшчыну з Заходняй Беларусі.

Маці, Вольга Гаўрылаўна, вучыла дзяцей беларускай мове і літаратуры, а яшчэ і нямецкай мове. Яна, дарэчы, нарадзілася ў суседняй вёсцы.

* * *

Чытайце таксама: Лілія Ананіч — гісторыя настаўніцкай дачкі з пушчанскага краю