У баранавіцкай бальніцы памёр 19-гадовы юнак, які скочыў з моста на чыгуначныя пуці

25.11.2016 / 13:17

У Баранавіцкай гарадской бальніцы 24 лістапада памёр 19-гадовы юнак, які скочыў з моста на чыгуначныя шляхі, паведаміла старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС Вольга Сакута.

Паводле яе слоў, матэрыялы праверкі перададзеныя ў Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Нагадаем, увечары 18 лістапада ў міліцыю патэлефанаваў відавочца. Ён паведаміў, што з аўтадарожнага моста на вуліцы Савецкай скочыў чалавек. 19-гадовага жыхара Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, які ўпаў на рэйкі, са шматлікімі траўмамі шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу.