У Мінску будзе працаваць больш за дзве сотні ёлачных базараў

01.12.2016 / 22:30

З 22 па 31 снежня ва ўсіх раёнах сталіцы будуць працаваць 215 ёлачных базараў. Мінчукам плануюць прадаць каля 27 тысяч святочных дрэў, паведамляе Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

interfax.by

Месца размяшчэння агульнагарадскіх ёлачных базараў у Мінску:

24 снежня, з 10.00 да 20.00, будзе арганізаваны цэнтральны ёлачны базар на кірмашы «Калядная зорка» ў раёне Палаца спорту.

Ужо названыя прапанаваныя рознічныя цэны: елкі вышынёй да аднаго метра — 8-16 рублёў, да двух — 10-21 рублёў, да трох метраў — 12-25 рублёў. У параўнанні з мінулым годам дрэвы падаражэлі ў сярэднім на 1 рубель.

Адрасы ўсіх пляцовак ёлачных базараў у адміністрацыйных раёнах (з 22 па 31 снежня 2016 года) глядзіце ТУТ.