Усе білеты на мінскі канцэрт «Океана Ельзи» прададзены

04.12.2016 / 21:05

Амаль усе квіткі на канцэрт украінскага гурту «Океан Ельзи», што мае прайсці на «Мінск-Арэне» 10 снежня, прададзены. Засталіся толькі месцы з абмежаваным аглядам, паведамляе ticketpro.by.

Учора, 3 снежня, прайшоў канцэрт у Брэсце, сабраўшы аншлаг. Сёння канцэрт адбыўся ў Гродне.

6 снежня ОЕ выступіць у Гомелі, білеты там таксама распрададзеныя.

Ёсць квіткі на магілёўскі і віцебскі канцэрты 7 і 9 снежня.

nn.by