У Мінску знік 18-гадовы хлопец-інвалід. Шукаюць ужо два тыдні ФОТА
10.12.2016 / 19:59
Міліцыя і родныя шукаюць 18-гадовага мінчука Аляксея Шышкова. Два тыдні таму, 27 лістапада, ён выйшаў з дому і да гэтага часу не вярнуўся. Інфармацыю пра яго вышук апублікаваў пошукавы атрад «Анёл».
Аляксей Шышкоў жыве ў Мінску па вуліцы Даўгабродскай, 30. У нядзелю, 27 лістапада, прыкладна ў 11.30 ён пайшоў з дому ў невядомым кірунку. Хлопец - інвалід 2-й групы, яго шукае сям'я.
Прыкметы: рост 180 см, нармальнага целаскладу, вочы карыя, валасы русыя.
Асаблівыя прыкметы: на левым сцягне вялікі радзімы знак.
Быў апрануты: сіняя куртка з капюшонам, чорнае трыко, чорныя зімовыя паўботы, шэрая майка, кашуля шэра-чорная з белым, чорная байка.
Адшукваецца Партызанскім РУУС Мінска. Усіх, хто што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне зніклага, просяць паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (033) 666-60-33, 8 (033) 666-68-56 (ПСО «Анёл») або 8 (017) 398- 90-20, 8 (017) 398-90-30 (міліцыя).
Вы можаце самі дапамагчы ў пошуку чалавека, калі раздрукуеце гэтую арыенціроўку і размесціце ў грамадскіх месцах. Або зробіце перавод на карысць пошукавага атрада «Анёл» - грошы пойдуць у тым ліку на друк аб'яваў, якія валанцёры распаўсюджваюць на вуліцах горада.