Самы абаяльны мядзведзь у свеце. Ніколь Кідман і Падынгтан загаварылі па-беларуску 

13.12.2016 / 11:16

17 i 18 снежня ў кінатэатры «Перамога» ў фармаце праграмы «Беларускія ўікэнды» адбудзецца паказ дзіцячага фільма «Падынгтан».

Стужка распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка Падынгтана, які прыехаў з Перу ў Лондан і вымушаны змагацца са злачынцамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца гераіня Ніколь Кідман.

Аб’яднанне «Кінаконг» пераклала фільм на беларускую мову. Галасы агучкі — вядомыя беларускія акцёры і тэлевядучыя: Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Сяргей Жбанкоў, Уладзімір Глотаў, Святлана Цімохіна ды іншыя.