Галасы беларускіх паэтаў праз Інтэрнэт

Абнаўленьне беларускай секцыі сайту Lyrikline.org працягваецца. Вершы ў выкананьні шасьці беларускіх паэтаў дадаліся з 24 чэрвеня па 8 ліпеня.

09.07.2008 / 16:07

Паэтычны рэсурс Lyrikline.org зьбірае тэксты і гуказапісы вершаў на розных мовах. Прадстаўлена 480 паэтаў і 4800 вершаў на 49 мовах, а таксама больш за 5200 перакладаў на 44 мовы, піша сайт.

Сайт абнаўляецца рэгулярна, за месяц былі дададзены галасы і вершы 8 паэтаў.

Сярод іх — беларусы Ўладзімер Арлоў, Анатоль Івашчанка, Глеб Лабадзенка, Марыя Мартысевіч, Сяргей Прылуцкі і Віка Трэнас.

На дадзены момант, у беларускай секцыі прадстаўлена 15 паэтаў, разам зь Ігарам Бабковым, Верай Бурлак, Леанідам Дранько‑Майсюком, Вольгай Іпатавай, Андрэем Хадановічам, Нінай Мацяш, Вальжынай Морт, Міхасём Скоблам і Віктарам Жыбулем.

Беларуская секцыя больш рэпрэзэнтатыўная за расейскую (7 паэтаў) і польскую (2 паэты).

У 2005 годзе Lyrikline.org атрымаў прэмію Grimme Online у намінацыі «Культура і адпачынак». Гэтай узнагародай адзначаюцца Інтэрнэт‑рэсурсы на нямецкай мове — сайты тэлебачаньня, радыё, і іншыя старонкі, прызначаныя для шырокай аўдыторыі.

Grimme‑Online‑Award.de піша, што перамагаюць сайты, якія выкарыстоўваюць асаблівыя магчымасьці Інтэрнэту на поўную моц і дэманструюць ідэальную практыку ў форме і зьмесьце.

Беларускіх паэтаў і творцаў зь іншых краінаў можна слухаць на beпераможным сайце.