Шварцэнэгер зламаў нагу ФОТАФАКТ

17.12.2016 / 12:14

Фота: Theo Wargo / Getty Images

Галівудскі акцёр, былы губернатар штата Каліфорнія Арнольд Шварцэнегер зламаў правую нагу. Артыст прыйшоў у спецыяльным медыцынскім боце на тэлеперадачу Live with Kelly, якія выходзяць у эфіры ABC News.

«Проста няўдача падчас педыкюру», — пажартаваў ён у адказ на пытанне вядучых. Шварцэнегер растлумачыў, што атрымаў так званы стрэсавы пералом — расколіну ў косці, якая ўзнікае пры залішняй нагрузцы.

«Магчыма, гэта ад занадта частага катання на лыжах, мноства прысяданняў або бегу… Але каго гэта хвалюе?» — сказаў ён. 69-гадовы акцёр дадаў, што даволі шмат часу прысвячаў гэтым заняткам.