Пасля масавых акцый пратэсту Сойм Польшчы зняў абмежаванні на доступ журналістаў у парламент

Сейм Рэспублікі Польшча зняў абмежаванні на доступ СМІ да парламента, якія выклікалі масавыя пратэсты. Любыя змены парадку доступу журналістаў будуць у будучыні ўзгадняцца з прадстаўнікамі СМІ, гаворыцца ў заяве прэс-службы Сойма, апублікаванай у аўторак, 20 снежня.

20.12.2016 / 13:26

Акцыя апазіцыі ў польскім Сойме

16 снежня пратэст польскіх апазіцыйных дэпутатаў супраць планаў абмежаваць доступ СМІ да парламента прывёў да прыпынення працы ніжняй палаты.

Раней у той жа дзень больш за 20 польскіх сродкаў масавай інфармацыі байкатавалі пасяджэнне парламента ў знак пратэсту супраць планаў, згодна з якімі журналістам было б забаронена рабіць фотаздымкі і відэазапісы ў пленарнай зале — іх распаўсюджваннем павінна была заняцца афіцыйная парламенцкая служба. Такім чынам, дакументаваць парушэнні дэпутатамі правіл, напрыклад, у выпадку галасавання за адсутнага калегу, было б значна складаней.

Напярэдадні ў Варшаве прайшлі масавыя акцыі пратэсту. Польская апазіцыя абвінаваціла паліцыю ва ўжыванні слезацечнага газу.

nn.by