ФІФА зацвердзіла павелічэнне колькасці каманд-удзельніц ЧС да 48

10.01.2017 / 13:25

Рада Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) прыняла рашэнне аб павелічэнні колькасці каманд — удзельніц чэмпіянату свету з 32 да 48. Пра гэта паведамляе Twitter арганізацыі.

Новы фармат будзе апрабаваны на турніры 2026 года. Каманды падзеляць на 16 груп, у кожнай з іх будзе па тры зборных. Па два лепшыя калектывы з групы выйдуць у плэй-оф.

У панядзелак, 9 студзеня, СМІ анансавалі пашырэнне колькасці ўдзельнікаў мундыяля. Паведамлялася, што ад Еўропы ў турніры выступяць 16 зборных, квота Афрыкі складзе 9,5 (будуць гуляцца стыкавыя матчы), Азіі — 8,5, Паўднёвай Амерыкі — 6,5, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі — 6,5, Акіяніі - адна каманда.

Месца правядзення чэмпіянату свету 2026 года пакуль не вызначана. На права прыняць спаборніцтвы прэтэндуюць дзве групы краін, якія падалі сумесныя заяўкі: Індыя і Кітай, а таксама Эквадор, Балівія, Перу і Парагвай. Таксама правесці сусветнае першынство хочуць Канада і Новая Зеландыя.