Італьянская гарналыжніца вылецела з трасы на хуткасці 100 км/г

15.01.2017 / 18:00

Італьянская гарналыжніца Надзя Фанкіні вылецела з трасы на хуткасці 100 км/г. Здарылася гэта ў Аўстрыі, перадае sport.tut.by.

Bruttissima caduta di Nadia #Fanchini durante le prove della discesa di Altenmarkt....#EurosportSCI pic.twitter.com/2imEq0zcaD

— Eurosport IT (@Eurosport_IT) 15 января 2017 г.

Інцыдэнт адбыўся падчас трэніроўкі перад спаборніцтвамі па хуткасным спуску на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім горадзе Альтэнмаркт-ім-Пангау.

Фанкіні была эвакуяваная на верталёце і шпіталізаваная, а трэніроўкі перапыненыя.