Міліцыя зноў ні пры чым

Міністэрства ўнутраных спраў адмаўляцца афіцыйна камэнтаваць зьяўленьне новага фотаробата падазраванага ў выбуху 4 ліпеня ў Менску.

18.07.2008 / 12:32


kp.by

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адмаўляецца афіцыйна каментаваць зь’яўленне новага фотаробата падазраванага ў выбуху 4 ліпеня ў Мінску на канцэрце ў гонар Дня незалежнасці.

Пра гэта БелаПАН заявіў часова выконваючы пасаду начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей міліцэйскага ведамства Канстанцін Шалькевіч.

Нагадаем, першы фотаробат з выявай брунета з кароткай стрыжкай з’явіўся ў Мінску 10 ліпеня. Журналісты яго пабачылі на дзвярах будынка Інстытута гісторыі на вуліцы Акадэмічная.

Як паведаміла 18 ліпеня «Комсомольская правда» в Белоруссии», напярэдадні карэспандэнты газеты ў прадуктовым магазіне на вуліцы Карла Лібкнехта ўбачылі яшчэ адзін фотаробат. На ім адлюстраваны доўгавалосы бландзін са светлай бародкай. Подпіс абвяшчаў, што гэты чалавек шукаецца за ўчыненне хуліганскіх дзеянняў 4 ліпеня.

БелаПАН