Першы электрамабіль беларускай вытворчасці прэзентуюць летам

26.01.2017 / 10:27

Першы электрамабіль беларускай вытворчасці прэзентуюць летам. Аб гэтым заявіў старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Вытворчасць экалагічнага электрамабіля плануецца на базе сумеснага беларуска-кітайскага прадпрыемства па зборцы аўтамабіляў. Імпартным будзе толькі корпус, а вось начынне — айчыннае.

Ужо вясной у Мінску запусцяць першую лінію электробусаў. Будуць працаваць два дзясяткі машын, паведамляе тэлеканал «Беларусь-1».

А вось у Гродне запускаецца лінія грамадскага транспарту, на якую выйдуць тралейбусы са значным аўтаномным ходам. Частку маршруту такі тралейбус (распрацоўка прадпрыемства «Белкамунмаш») будзе ехаць на акумулятарах, частку — як звычайны тралейбус, інфармуе БелТА.