Нідэрланды не змаглі расшыфраваць дадзеныя з расійскіх радараў па крушэнні «Боінга»

29.01.2017 / 21:03

Спецыялісты камісіі па расследаванні катастрофы малайзійскага «Боінга» пад Данецкам не змаглі расшыфраваць дадзеныя з расійскіх радараў, перададзеныя ўладам Нідэрландаў восенню 2016 года. Пра гэта 28 студзеня заявілі прадстаўнікі нідэрландскай пракуратуры, паведамляе Dw.de.

Цяжкасці з расшыфроўкай выкліканыя тым, што дадзеныя прадастаўлены ў фармаце, які не адпавядае міжнародным стандартам.

«Неабходная дадатковыя дадзеныя, каб як след зразумець, што адлюстравана на здымках з радараў», — заявілі ў пракуратуры.