Прэзідэнт Літвы: Вучэнні «Захад-2017» — дэманстрацыя падрыхтоўкі да вайны з Захадам

Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце заявіла, што расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017», якія плануюць сёлета правесці, дэманструюць падрыхтоўку да вайны з Захадам, паведамляе Delfi.

09.02.2017 / 22:23

«Мы бачым, што пагрозы розныя, яны ўзрастаюць, у тым ліку мы з занепакоенасцю чакаем вучэнняў «Захад-2017», падчас якіх канцэнтруюцца шматлікія і агрэсіўныя сілы, ідзе дэманстратыўная падрыхтоўка да вайны з Захадам», — сказала Грыбаўскайце прадстаўнікам СМІ ў Рызе.

Паводле яе слоў, пагрозы з Усходу вымушаюць краіны Балтыі прасіць партнёраў пра дадатковыя гарантыі бяспекі, напрыклад, пра хуткасць прыняцця рашэнняў у НАТА.

Прэзідэнт таксама выказала надзею абмеркаваць на наступным тыдні пытанні бяспекі з віцэ-прэзідэнтам ЗША Майкам Пенса. Яна спадзяецца, што кантакт з новай адміністрацыяй ЗША будзе «вельмі цесным».

Старшыня Камітэта сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Вітаўтас Бакас у чацвер сказаў, што вучэнні «Захад-2017», па ўсёй бачнасці, будуць найбуйнейшымі ў гісторыі вучэннямі ля межаў Літвы.

Дырэктар Дэпартамента дзяржбяспекі Дарус Яўнішкіс, у сваю чаргу, сказаў, што «Захад-2017» сёлета будуць галоўным выклікам для нацыянальнай бяспекі Літвы.