Прэзідэнт Грузіі наведае Беларусь у пачатку сакавіка
10.02.2017 / 14:31
Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі 1-2 сакавіка наведае Беларусь з двухдзённым візітам, паведамяе newsgeorgia.ge са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў Грузіі.
Дэталі праграмы візіту пакуль удакладняюцца.
Георгій Маргвелашвілі анансаваў свой візіт у Мінск па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Сустрэча адбылася ў снежні 2016 года.
Раней на гэтым тыдні прадстаўнікі ўрадавай дэлегацыі з Беларусі правялі шэраг перамоваў з высокапастаўленымі прадстаўнікамі грузінскіх уладаў.