Сям'я з Пінска трапіла ў ДТЗ пад Івацэвічамі: маці і 4-гадовая дачка ў бальніцы ФОТЫ

10 лютага на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі Volkswagen урэзаўся ў ГАЗ, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

10.02.2017 / 16:42

Фота gaibrest.by

Сям'я на легкавушцы ехала з Пінска ў Брэст. На 171 кіламетры трасы М1 Volkswagen урэзаўся ў ГАЗ, які ехаў у тым жа накірунку. Па адной з версій, 33-гадовы кіроўца падчас руху згубіў пільнасць.

У выніку аварыі пацярпела 29-гадовая пасажырка, якую з цяжкімі траўмамі галавы адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Таксама хуткая даставіла ў медустанову і чатырохгадовую дачку пацярпелай. Дзіця атрымала пералом сцягна, паведамілі ў ДАІ рэгіёну. Дзяўчынка ехала ў аўтакрэсле на пярэднім пасажырскім сядзенні, падушка бяспекі адключаная не была.

Папярэдне паведамляецца, што кіроўца і пасажыр былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

nn.by