Улады Францыі заявілі аб прадухiленнi атакі смяротніка ў Парыжы

У выніку антытэрарыстычных рэйдаў французскай паліцыі ў горадзе Манпелье на поўдні краіны затрымалі траіх мужчын і 16-гадовую дзяўчыну, паведамляе BBC.

10.02.2017 / 16:49

Мяркуецца, што адзін з затрыманых збіраўся стаць смяротнікам, арганізаваўшы напад у Парыжы. Пра гэта паведамляюць французскія ўлады.

У затрыманых знайшлі выбуховыя рэчывы хатняга вырабу: трыпераксід трыацэтона, які валодае вялікай разбуральнай сілай.

Такая ж выбухоўка выкарыстоўвалася падчас парыжскіх нападаў 2015 года, яна пайшла на выраб паясоў смяротнікаў.

Ахвярамі тэрактаў у лістападзе 2015 года сталі 130 чалавек, больш за 350 былі параненыя.

nn.by