Пасол Сурыкаў: Увядзенне пашпартнага кантролю на мяжы пакуль не абмяркоўваецца

Ці абмяркоўваецца магчымасць увядзення пашпартнага кантролю на расейска-беларускай мяжы? Адказ на гэтае пытанне даў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрв'ю ТАСС.

10.02.2017 / 21:26

«Пакуль не абмяркоўваецца і не разглядаецца. Паглядзім, якія будуць вынікі абмеркавання ў сумеснай пагранкамісіі, гэта яе сфера дзейнасці», — сказаў дыпламат.

Ён таксама заявіў, што ўвядзенне Масквой памежнай зоны ўздоўж межаў з-за бязвізавага рэжыму ў Беларусі — «нацэленасць на супрацьдзеянне гіпатэтычнай небяспецы, звязанай з нашай працай у Сірыі». На беларусаў гэта рашэнне ніяк не паўплывае, падкрэсліў Сурыкаў.

«Расія вядзе актыўную барацьбу з тэрарызмам, прычым са зброяй у руках. У Сірыі прысутнічаюць нашы ВКС. Таму мы, папярэджваючы гэтыя магчымыя рэчы, паставілі памежныя слупы і ўвялі памежную зону на мяжы Расеі і Беларусі», — растлумачыў дыпламат.