Пайшлі па другім коле
Па справе выбуху зноў выклікаюць Сяргея Высоцкага.
23.07.2008 / 10:49
Сяржук Высоцкі паведаміў Свабодзе, што яму патэлефанавалі і папрасілі прыйсьці без адваката.
Яму паабяцалі, што сустрэча будзе доўжыцца 10-15 хвілін. Супрацоўнікі ўпраўленьня не патлумачылі прычыну выкліку да сьледчага.
Нагадаем, што Сяржук Высоцкі быў затрыманы як падазраваны ў справе выбуху 4 ліпеня і 72 гадзіны правёў у сьледчым ізалятары КДБ. Супрацоўнікі КДБ адпусьцілі яго пасьля допыту.