Макей і Лаўроў абмеркавалі графік найбліжэйшых беларуска-расійскіх кантактаў

15.02.2017 / 19:29

Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў сёння ў тэлефоннай размове абмеркавалі графік бліжэйшых беларуска-расійскіх кантактаў.

Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце МЗС РФ

«Абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковых адносін, уключаючы графік бліжэйшых расійска-беларускіх кантактаў, - адзначылі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве. - Закраналіся таксама міжнародныя і рэгіянальныя сюжэты, якія ўяўляюць узаемную цікавасць».