Марш абураных беларусаў — поўнае ВІДЭА

У цэнтры Мінска адбыўся Марш абураных беларусаў. У ім узялі ўдзел больш за 2000 чалавек, якія пратэставалі супраць так званага «падатка на дармаедаў». Арганізатарамі акцыі сталі апазіцыйныя палітыкі Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў і іншыя.

17.02.2017 / 20:07

Удзельнікі марша рушылі па праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да будынка Міністэрства па падатках і зборах. Там прайшоў кароткі мітынг, падчас якога былі спаленыя некалькі «лістоў шчасця» ад падаткавікоў.

Арганізатары заклікалі дэманстрантаў далучыцца да Дня Волі, які будзе святкавацца 25 сакавіка.

Свой «Марш недармаедаў» на 15 сакавіка плануе правацэнтрысцкая кааліцыя (АГП, БХД, «За свабоду»). Яны падалі заяўку і дамагаюцца дазволу на акцыю, каб прыцягнуць максімальную колькасць удзельнікаў.

{POLL#616}

nn.by