На станцыі мэтро «Магілёўская» жанчына звалілася на рэйкі

Рух цягнікоў на другой станцыі быў спынены на 10 хвілін.

24.07.2008 / 15:15

З‑за надзвычайнага здарэння на станцыі «Магілёўская» 24 ліпеня прыкладна на 10 хвілін быў спынены рух на другой лініі мінскага метрапалітэна.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей АУС па ахове Мінскага метрапалітэна Арцём Гарашэвіч.

НЗ адбылося прыкладна ў 13.35. Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас выезду цягніка са станцыі метро «Магілёўская» пажылой жанчыне (прыкладна 65—70 гадоў) стала дрэнна, і яна ўпала на рэйкі.

«Машыністу давялося прымяніць экстраннае тармажэнне. Жанчыну дасталі, выклікалі хуткую дапамогу. Падрабязнасці інцыдэнту ўдакладняюцца», — сказаў А.Гарашэвіч.