На таргах 24 лютага рубель здаў да ўсіх валют кошыка

24.02.2017 / 12:48

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 лютага прайшлі чарговыя таргі валютамі. Рубель не выстаяў перад усімі валютамі, піша Tut.by

Даляр умацаваўся на BYN0,002 - да 1,8774 рубля.

Еўра вырас на BYN0,0093 - да 1,9875 рубля.

Расійскі рубель падаражэў на BYN0,0009 - да 3,2418 за 100 расійскіх рублёў