Егіпет з 1 сакавіка павялічвае кошт уязных віз

24.02.2017 / 19:26

Егіпет з 1 сакавіка павялічвае кошт уязных віз. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы, спасылаючыся на апублікаваныя рашэнне МЗС АРЕ.

Адзначаецца, што кошт уязных віз складзе $60.

Апавяшчэнні пра новыя цэны ўжо накіраваныя на ўсе памежныя пункты Егіпта.

Раней, у 2014 годзе, егіпецкія ўлады павялічвалі кошт віз з $15 да $25.