У Маладзечне затрымалі актывіста з улёткамі на Марш недармаедаў 

08.03.2017 / 20:22

У Маладзечне вечарам 8 сакавіка затрыманы гарадскі каардынатар БХД Раман Ганчароў. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Севярынец.

На пятніцу, 10 сакавіка, у Маладзечне вечарам запланаваны Марш недармаедаў. Ганчароў быў затрыманы з улёткамі, што заклікалі на марш.