Рэпер Цімаці паказаў інтэр'еры прыватнага самалёта Кадырава ў Instagram, а затым выдаліў пост

09.03.2017 / 11:22

Расійскі рэпер, заслужаны артыст Чачні Цімаці (Цімур Юносаў) выдаліў са свайго Instagram фатаграфію, зробленую, як мяркуецца, на борце прыватнага самалёта кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, паведамляе радыё «Свабода».

Фатаграфія была апублікаваная ў аўторак. Цімаці падпісаў яе словамі: «Калі напярэдадні 8 Сакавіка цябе выгналі з дому, але ў твайго брата заўсёды ёсць для цябе вольны пакой». Тут жа было тлумачэнне, што пад «братам» спявак мае на ўвазе «@kadyrov_95» — акаўнт Рамзана Кадырава ў Instagram.

Пазней фатаграфія была выдаленая без тлумачэнняў. На пытанні карыстальнікаў Instagram, накшталт «Чаму выдаліў фота ў самалёце Кадырава? Засцаў?», спявак не адказвае.

Фатаграфія, аднак, захавалася, у прыватнасці, на сайце Grammio, які збірае фота з акаўнтаў зорак, і была растыражаваная блогерамі. Самы папулярны рэпост пад тэгам «#занашыпадаткі» у мікраблогу палітычнай актывісткі Ганны Велікок, супрацоўніцы Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК), суправаджаецца подпісам: «Калі ты Кадыраў і спрабуеш не паліць сваю маёмасць, а Цімаці выкладвае фоткі інтэр'еру твайго асабістага самалёта».

Когда ты Кадыров и стараешься не палить своё имущество, а Тимати выкладывает фотки интерьера твоего личного самолёта #занашиналоги pic.twitter.com/O49q6PZHp9

— Aнна Велликок (@annavellikok) 7 марта 2017 г.