Мінскія «Грыфоны» на чале з Мікалаем Лукашэнкам абаранілі тытул пераможцаў «Залатой шайбы»

12.03.2017 / 18:38

Мінскія «Грыфоны» абаранілі тытул пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў «Залатая шайба» ў малодшай узроставай групе (2004-2005 г.н.) у дывізіёне А.

У фінальным паядынку, які прайшоў сёння на «Чыжоўка-Арэне», каманда Цэнтральнага раёна сталіцы была мацней за каманду «Мядзведзь» Маскоўскага раёна Мінска, абыграўшы яе з лікам 6:2. Хет-трыкам у вароты суперніка адзначыўся Мікалай Лукашэнка.