Фестывалік Залюстроўнай Алісы ў кнігарні «Логвінаў» 17—18 сакавіка. Для дарослых і дзетак

13.03.2017 / 14:08

17 сакавіка

Як стваралася беларуская версія «Алісы ў Залюстроўі»?:

— дэманстрацыя буктрэйлера рэжысёркі Людмілы Шапавал;
— выстава ілюстрацый Кацярыны Дубовік;
— чытанне празаічных і паэтычных урыўкаў з кнігі (Вера Бурлак і Віктар Жыбуль);
— музычная вандроўка скрозь люстэрка з гуртом «Князь Мышкін»;
— аўтограф-сесія перакладчыцы і ілюстратаркі

Кнігарня «Логвінаў» (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.

***

18 сакавіка — «Аліса ў Залюстроўі». Ранішнік для дзетак

Дзеткі! 18 сакавіка, у суботу, мы паглядзім буктрэйлер ды ілюстрацыі да кнігі «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса», павандруем у свет брытанскага фальклору з Сержам Мінскевічам, правядзем віктарыну пра залюстэркавы свет з прызамі, пачытаем з перакладчыцай Верай Бурлак кэралаўскія вершыкі і гісторыйкі.

Кнігарня «Логвінаў» (Незалежнасці 37а). Пачатак а 14.