У Гродне перад «Маршам недармаедаў» паначаплялі камер на бярозы ФОТАФАКТ

14.03.2017 / 19:02

У гродзенскім парку Жылібера ў аўторак 14 сакавіка пачалася пазапланавая ўстаноўка камер відэаназірання. Іх усталёўваюць каля летняй пляцоўкі і вялiкага фантана. Імаверна, такім чынам службы рыхтуюцца да не дазволенага ўладамі мітынгу «недармаедаў» супраць Дэкрэта №3, якi мае адбыцца у парку 15 сакавiка, паведамляе Hrodna.life.