П'е і не п'янее

Навукоўцы высьветлілі, што маленькая малазійская рудая мыш можа выпіць алькаголю больш за чалавека.

30.07.2008 / 16:35

Дрэўная рудая мыш, якая жыве ў Малайзіі, чакае прыцемкаў, тады залазіць на пальму й п’е з кветак забрадзілы нэктар, які ўтрымлівае 3,8 % алькаголю. Штодня яна спажывае столькі алькаголю прапарцыйна да сваёй масы цела, што ў выпадку з чалавекам гэта магло б прывесьці да сур’ёзных наступстваў для здароўя.

Дасьледчыкі кажуць, што за 55 мільёнаў гадоў эвалюцыі рудыя мышы здолелі прыстасавацца да такога ладу жыцьця, таму ад выпітага цяпер зусім не п’янеюць.

BBC