Жыхар Слонімскага раёна абабраў 84-гадовага суседа

19.03.2017 / 12:37

У вёсцы Савічы Слонімскага раёна 29-гадовы мужчына скраў грошы ў 84-гадовага аднавяскоўца.

Мужчына прыйшоў да пенсіянера ў госці.

- Пакуль гаспадар дома на хвілінку адыйшоўся, аднавясковец скраў у чалавека сталага веку 200 рублёў, - расказаў пра здарэнне начальнік Слонімскага раённага аддзела Следчага камітэта Яўген Ерашэнка.