З Гомеля: работнікаў «Мілкавіты» 25 сакавіка збіраюць на прымусовы суботнік

20.03.2017 / 09:05

«У Гомелі на малочным заводзе (ААТ «Мілкавіта») 25-га суботнік. Яўка ўсім абавязковая пад подпіс. Хто не прыйдзе, не працягнуць кантракт», — паведамляе ў Твітары чалавек з горада над Сажом.

25 Сакавіка беларусы святкуюць дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Традыцыйна ў гэты дзень у сталіцы адбываюцца святочныя дэманстрацыі. Сёлета лідара апазіцыі заклікалі людзей у гэты дзень выйсці на пратэст супраць эканамічнай палітыкі ўладаў і Дэкрэта пра дармаедства.