Сяргей Антончык вымушаны працаваць грузчыкам

Аўтар скандальнага антыкарупцыйнага дакладу Сяргей Антончык, празь які ў 1994 годзе многія беларускія газэты выйшлі зь белымі плямамі, у парлямэнцкіх выбарах удзельнічаць не зьбіраецца, бо ня бачыць у гэтым сэнсу.

31.07.2008 / 11:32

«Так, я працую простым грузчыкам. Я вельмі доўга шукаў працу, але праз маю біяграфію мяне нікуды ня бралі. А тут узялі на фірму, якой патрабаваліся рабочыя, знайшоў па аб’яве ў газэце. Так што наконт працы асабліва пахваліцца няма чым. Радуюся, што ёсьць хоць такая. Не магу сказаць, што я задаволены заробкам, але, паўтаруся, шчасьлівы, што ўжо працаўладкаваны. І ўдзячны, што мяне ўзялі на працу, хай нават на такую, як гавораць, галімую. Трэба жыць, вы самі разумееце. А ЦРУ грошай не дае», – сказаў Сяргей Антончык