Макей сустрэўся з Рыгоні

24.03.2017 / 12:05

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 24 сакавіка сустрэўся з дакладчыкам па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы бакі абмеркавалі стан адносін Рэспублікі Беларусь з ПАРЕ ў рамках падрыхтоўкі Андрэа Рыгоні даклада пра сітуацыю ў Беларусі.