Трагедыя ў Кабардына-Балкарыі

У гарах Кабардына-Балкарыі загінуў беларускі альпініст. Ён трапіў пад каменяпад.

05.08.2008 / 11:51

У гарах Кабардына-Балкарыі загінуў беларускі альпініст. Ён трапіў пад каменяпад.

Гэта здарылася падчас транспарціроўкі другога беларуса, які напярэдадні зламаў нагу. Удзел у выратавальнай апэрацыі прымаў дасьведчаны спартовец, кандыдат у майстры спорту па альпінізму Ўладзімер Коган. Праз абвал камней ён атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і загінуў на месцы.

Сябры загіблага гавораць пра трагічны зьбег абставінаў: тры гады таму ў гарах загінула жонка Ўладзімера і ўчора ў яе быў дзень нараджэньня. Сёньня цела Ўладзімера Когана даставяць у Нальчык, а потым – у Менск.