У Венесуэле прэзідэнта закідалі бананамі і камянямі ВІДЭА

12.04.2017 / 17:56

У горадзе Сан-Фелікс жыхары шпурлялі ў Нікаласа Мадура гародніну, садавіну і нават камяні. Дзяржаўнае ТБ перарвала трансляцыю на гэтым моманце.

Мадура наведаў горад для ўдзелу ў вайсковай урачыстасці.

Венесуэла перажывае перманентны эканамічны крызіс, дэвальвацыі. У той жа час сацыялістычны ўрад сканцэнтраваў уладу ў сваіх руках і кантралюе спецслужбы, армію і СМІ па ўзоры, скапіяваным з Кубы і Беларусі.

Пасля інцыдэнту ў Сан-Феліксе ўлады затрымалі пяцёра маладых людзей.

Усяго ў краіне за ўдзел у несанкцыянаваных выступах затрыманыя сотні чалавек.

СГ