У Мінскім заапарку загінуў вярблюд, якога наведнік пакарміў цэлафанавым пакетам

17.04.2017 / 13:43

У Мінскім заапарку ад рук наведвальнікаў загінуў вярблюд, перадае партал Minsknews.by. У страўніку пасля ўскрыцця выявілі цэлафанавыя пакеты — праглынуў, мяркуючы па ўсім, з пачастункамі.

Фота: Аляксей Калеснікаў, minsknews.by

Вярблюды папулярныя сярод наведвальнікаў — іх любяць не толькі пагладзіць, але і пакарміць: батонам, хлебам, чыпсамі, жуйкамі. Адна наведвальніца заапарку прызналася: частавала вярблюда поп-корнам, а той праглынуў увесь кардонны пакунак. У той раз усё абышлося. Кардон, мабыць, жывёліна пераварыць змагла, а вось порцыя цэлафану стала смяротнай.