Пры крушэнні паліцэйскага верталёта ў Турцыі загінулі 12 чалавек

18.04.2017 / 20:54

У Турцыі пры крушэнні паліцэйскага верталёта загінулі ўсе 12 чалавек, якія знаходзіліся на борце, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паліцэйскі верталёт Sikorsky разбіўся ў правінцыі Тунджэлі праз 10 хвілін пасля ўзлёту. На яго борце знаходзіліся сем паліцэйскіх, суддзя, вайсковец і тры члены экіпажа. Ніхто з іх не выжыў.

Паводле папярэдніх даных, верталёт пацярпеў крушэнне з-за дрэнных пагодных умоў.