Чыгуначная катастрофа ў Чэхіі

Сама меней 10 чалавек загінулі і каля 100 параненыя ў выніку чыгуначнай катастрофы ў Чэхіі.

08.08.2008 / 13:29

Сама меней 10 чалавек загінулі і каля 100 параненыя ў выніку чыгуначнай катастрофы ў Чэхіі.

Хуткасны экспрэс Прага — Кракаў, які рухаўся з хуткасьцю каля 140 км/г, урэзаўся ў павалены мост каля мясцовасьці Студзёнка на ўсходзе краіны.

У гэты момант на месцы аварыі працягваецца ратаўнічая апэрацыя, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Ул. інф.