«Гэта я спрабую закрыць СМІ, якія вы чытаеце»: у Мінску з'явіўся постар Ліліі Ананіч у вобразе тэлепузіка ФОТА

26.04.2017 / 09:56

Невядомыя вулічныя мастакі працягваюць клеіць па горадзе налепкі чыноўнікаў — змест карцінак высмейвае схільнасці ці словы канкрэтных асобаў. 

Так, раней на такіх налепках ужо з'яўляліся міністр унутраных спраў Шуневіч, кіраўнік мінскага АМАП Балаба, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Давыдзька. 

Цяпер у вобразе тэлепузіка з'явілася і міністр інфармацыі Лілія Ананіч. 

«Гэта я спрабую закрыць СМІ, дзе вы чытаеце навіны», — такімі словамі суправаджаецца мініяцюра. 

Фота ў Рэдакцыю «Нашай Нівы» даслаў чытач — налепка знаходзіцца непадалёк ад метро «Фрунзенская» і Інстытута журналістыкі БДУ.

АЯ