Лукашэнка прыбыў у Чарнобыль

26.04.2017 / 11:01

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у горад Чарнобыль Кіеўскай вобласці Украіны, дзе наведае Чарнобыльскую АЭС і размешчаныя побач з ёй аб'екты.

Аляксандра Лукашэнку сустрэў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Асноўную ўвагу кіраўнікі дзяржаў нададуць работам па падтрыманні на належным узроўні радыяцыйнай бяспекі, што непасрэдным чынам закранае інтарэсы жыхароў абедзвюх краін. Прэзідэнты азнаёмяцца з будаўніцтвам новага бяспечнага ахоўнага збудавання і захоўваннем адпрацаванага ядзернага паліва, ушануюць памяць загінулых ліквідатараў.