Акцыя салідарнасьці з Грузіяй у Менску

Маладзёны трымалі ў руках расцяжку “Грузія, мы з табой! Russians, GO HOME!”.

10.08.2008 / 19:50

Сёньня ў Менску каля амбасады Грузіі была праведзена акцыя салідарнасці з грузінскім народам. Маладзёны трымалі ў руках расцяжку “Грузія, мы з табой! Russians, GO HOME!”, а таксама грузінскі сцяг. У амбасаду Грузіі быў перададзены ліст са словамі падтрымкі. Пікет быў кароткі: міліцыя прымусіла ўдзельнікаў згарнуцца.

Па пошце на адрас Амбасады Расеі ў Беларусі была накіравана петыцыя са словамі абурэння дзеяннямі расейскіх уладаў, дзе сярод іншага гаварылася, што “Мы катэгарычна асуджаем супрацьпраўныя дзеянні расейскага войска супраць суверэннасці і незалежнасці Грузіі. Расея нарэшце павінна зразумець, што СССР больш не існуе і вольныя дзяржавы ў праве самі выбіраць сваю будучыню”.