Мірны і Гаварцова прайгралі ў першых матчах у Пэкіне

Максім Мірны і Вольга Гаварцова завяршылі выступленьне ў адзіночным разрадзе алімпійскага тэніснага турніру.

11.08.2008 / 11:24

Максім Мірны і Вольга Гаварцова завяршылі выступленьне ў адзіночным разрадзе алімпійскага тэніснага турніру, пацярпеўшы паражэньні ў першым кругу (1/32 фіналу) з аднолькавым лікам 3:6, 1:6.

11 жніўня М.Мірны, які займае 373-е месца ў рэйтынгу прайграў немцу Нікаласу Кіферу (21), а В.Гаварцова (48) уступіла чацьвёртай ракетцы сьвету Сэрэне Ўільямс з ЗША.