На дыскатэцы ў Мсціславе п'яная кампанія пабіла міліцыянтку, якая прыехала іх супакоіць

18.05.2017 / 14:49

У кастрычніку 2016 года кампанія маладзёнаў са Слаўгарада завітала на дыскатэку ў суседні Мсціслаў.

Набраўшыся алкаголем, хлопцы пачалі буяніць так, што супрацоўнікам клуба давялося звярнуцца ў міліцыю — рэагаваць на выклік адправілі інспектара па справах непаўналетніх, жанчыну. 

На жанчыну ў форме кампанія адрэагавала нэрвова — адзін з маладзёнаў, 26-гадовы хлопец, ударыў яе кулаком па твары, ад чаго тая ўпала на падлогу. Хлопец не спыніўся і працягнуў яе збіваць, чым нанёс лёгкія цялесныя пашкоджанні ў трактоўцы Крымінальнага кодэкса. 

За гэты ўчынак маладзёна прысудзілі да пазбаўлення волі на 2 гады 2 месяцы ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.